Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, 25 ліпеня прыблізна ў 18.30 у Гродне ў сваёй кватэры з множнымі колата-рэзанымі ранамі быў знойдзен труп жанчыны 1935 года нараджэння.
Па факце забойства УСК была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса. Сумесна з супрацоўнікамі УУС Гродзенскага аблвыканкама праводзіўся комплекс аператыўна-следчых мерапрыемстваў, скіраваных на ўстанаўленне асоб, якія ўчынілі злачынства.

Высветлілася, што забойства з карыслівых меркаванняў учыніла мясцовая жыхарка 1985 года нараджэння, раней асуджаная за крадзеж, рабаванне і захоўванне наркатычных сродкаў. Яна нанесла пенсіянерцы некалькі ўдараў нажом у галаву і шыю. Падазроная затрымана, найбліжэйшым часам у дачыненні да яе будзе абрана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?