У нядзелю ў другой палове дня ў Заходняй Літве назіраўся шквал. Моцны вецер валіў дрэвы, у выніку ў 10 тыс. спажыўцоў ва ўсёй краіне назіраліся збоі ў падачы электраэнергіі.
У Нідзе на Куршскай касе вецер валіў дрэвы, зносіў парасоны у вулічных кавярнях і перакульваў мэблю. Пашкоджаныя аўтамабілі, дамы. Частка жыхароў горада засталася без святла.
У Клайпедзе шквальны вецер дасягаў 25 м/с, у Нідзе - да 36 м/с.