Леанід Аўтухоў — старшыня Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ — прэтэндэнт у кандыдаты ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе 27 ліпеня правёў збор подпісаў на цэнтральнай плошчы Гарадка пад
Крэатыўным было запрашэнне на пікет мясцовага музыкі, які найграваў папулярныя мелодыі: ад вясёлых качанят да «Развітанне з Радзімай» Агінскага, а выбарцы ставілі подпісы за вылучэнне Лявона Аўтухова кандыдатам у дэпутаты.
Збор подпісаў праходзіў у вялікую спёку, якія прыйшла 27 ліпеня ў Гарадок. Выбаршчыкаў з пашпартамі ў гэтую спёку было няшмат, але за час пікетавання было сабрана больш дваццаці подпісаў.





