Міт Ромні (справа) у часе сустрэчы з Лехам Валенсам.
«На жаль, на сёння ёсць частка свету, дзе жаданне быць вольным сустракае жорсткі ўціск. Проста на ўсход адсюль народ Беларусі пакутуе ад прыгнёту дыктатуры», — заявіў Міт Ромні ў Варшаве.
Кандыдат Рэспубліканскай партыі на пасаду прэзыдэнта ЗША Міт Ромні ў аўторак працягвае свой візіт у Польшчу — апошні ў рамках яго замежнага турнэ. У праграме візіту — сустрэчы з прэзідэнтам Браніславам Камароўскім, кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім.
Як паведамляюць СМІ, Ромні абраў для наведвання менавіта Польшчу, найважнейшага амэрыканскага саюзніка ў рэгіёне,
каб паспрабаваць пераканаць польскую дыяспару ў ЗША, што ён зойме больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да Расіі, чым цяперашні прэзідэнт ЗША Барак Абама.
«Спадзяванні на рух Расіі ў кірунку вольнага і адкрытага грамадства не ўвянчаліся поспехам. У неспакойным свеце Польшча выступае ў якасці прыкладу і абаронцы свабоды», — сказаў Ромні.