Аварыі, падобнай да той, што здарылася позна ўвечары 29 ліпеня ў вёсцы Мілавіды Баранавіцкага раёна, па словах супрацоўнікаў ДАІ, у раёне не было гадоў 15, піша Intex-press.

Па папярэдняй версіі ДАІ, апоўначы жыхар Ляхавіцкага раёна 1994 г. н.. з адным пасажырам ехаў на матацыкле «М1нск» па вёсцы. Па невядомай прычыне матацыкл выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з яшчэ адным матацыклам — «ІЖ», на якім ехалі мясцовы жыхар 1994 г.н. і яго сяброўка.

Па словах супрацоўнікаў ДАІ, абодва матацыклы ў цёмны час сутак ехалі без уключаных фараў, у абодвух вадзіцеляў не было ні правоў, ні дакументаў пра пройдзены тэхагляд, ні страховак, матацыклы не былі зарэгістраваныя. Акрамя таго, і кіроўцы, і пасажыры былі без моташлемаў.

У выніку аварыі кіроўца матацыкла «ІЖ» атрымаў сур'ёзныя траўмы, у ліку якіх закрытая чэрапна-мазгавая траўма, а таксама пераломы носа і сківіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?