БТ, 11.20

Фёдар Шмакаў. Фрагмэнты...

Беларусь, 1998, каляровы, 26 хв.

Рэжысэр: Віктар Асьлюк

Жанр: Дакумэнтальны фільм-партрэт

Актор Фёдар Шмакаў – зьяўляецца візытоўкай беларускага тэатру, нязьменным "Несцеркам" віцебскай сцэны. Сёлета актор адсьвяткаваў 90-годзьдзе.

У кіно Фёдар Шмакаў праславіўся ў ролі Разьмётнава з “Паднятае цаліны” (1959 год) – а ў свае 80 гадоў сам стаў героем дакумэнтальнае стужкі.

Фільм паставіў Віктар Асьлюк – адзін з найлепшых беларускіх дакумэнталістаў, сябра Эўрапейскай кінаакадэміі. Ягоныя стужкі добра ведаюць у Нямеччыне, Польшчы, Галяндыі, Францыі. Карціна Асьлюка на беларускім тэлеэкране – гэта рэдкі й каштоўны дыямэнт.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?