70-гадовая бабуля з унукамі і маладая настаўніца — усе яны ігнаруюць верхнюю частку купальніка.
Нават пераадзяваюць майткі, не заходзячы ў спецыяльную кабінку. Пры гэтым такія пляжы лічацца агульнымі, на іх ходзяць з дзецьмі. А літаральна праз 10 метраў ёсць і нудысцкія пляжы, дзе з адзення толькі тапкі.

Выхадцы з постсавецкіх краін рэагуюць на гэта ў асноўным негатыўна.

У Чэхіі існуе закон, паводле якога ад 14 гадоў ты можаш займацца сэксам з кім хочаш.
Па ўсёй Празе, а таксама на мяжы з Аўстрыяй і Германіяй напоўніцу працуюць начныя клубы, па сутнасці, звычайныя публічныя дамы. Дарэчы, зусім нятанныя. Хаця афіцыйна прастытуцыя ў краіне не дазволеная, свая «вуліца чырвоных ліхтароў» ёсць.

Тут даўно сталі будзённасцю аднаполыя шлюбы.

Гэта не засмучае, хутчэй наадварот: ярчэй адчуваеш фарбы жыцця. Хаця першы час было нязвыкла ад лёгкай даступнасці таго, пра што ў нас прынята маўчаць.
Але ёсць у Празе знаёмы беларус, які не ходзіць са сваімі дзецьмі-падлеткамі ў мясцовыя аквапаркі, бо... 14-гадоваму падлетку, мякка кажучы, няёмка адпачываць сярод паўголых красунь. Ездзяць купацца ў Польшчу.
І ў мяне расце маленькі сын, і можа, з часам мая ліберальнасць у гэтых пытаннях паменшае.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?