Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы (Марына Ганчарова, Настасся Іванькова, Наталля Лешчык, Аляксандра Наркевіч, Ксенія Санковіч, Аліна Туміловіч) заваявала срэбра ў шматбор’і ў групавых практыкаваннях.Гэта былі дзве дысцыпліны: практыкаваннямі з мячамі, а таксама практыкаванні са стужкамі і абручамі.
Пасля першага практыкавання беларускі былі 4-я, следам за Балгарыяй (27 825 балаў супраць 27 950).
Але бліскуча выступілі падчас другога практыкавання і абышлі не толькі Балгарыю (54 375), але і Італію (55 450) з агульным вынікам 55 500 (27,825+27,675).
Алімпійскае золата выйграла Расія (57 000).
Нагадаем, што ўчора бронзу ў індывідуальных спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы заваявала беларуска Любоў Чаркашына.
Агулам, беларусы здабылі на Летніх Алімпійскіх Гульнях 12 медалёў: 2 залатыя, 5 срэбраных, 5 бронзавых.
У панядзелак, 13 жніўня, што дыскваліфікаваная алімпійская чэмпіёнка Надзея Астапчук.
Золата: Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка, ядро), Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (стральба);
срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (плаванне), медаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (
бронза: Марына Шкерманкова (цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (тэніс),





