Інтэрнэт-гігант паведаміў, што будзе перш за ўсё прапаноўваць якасны кантэнт, размешчаны на законных падставах. Менавіта такія крыніцы ў першую чаргу з’явяцца на старонцы з вынікамі пошуку.

Пірацкія жа сайты і рэсурсы, дзе нелегальна размяшчаюцца файлы або спасылкі на іх, будуць наўмысна заніжацца ў пошукавай выдачы. У Google адзначылі, што кампанія штомесяц атрымлівае ад уладальнікаў аўтарскіх правоў больш за 4 млн запытаў на выдаленне з пошуку тых ці іншых інтэрнэт-старонак. Гэта больш, чым за ўвесь 2009 год.

Інтэрнэт-карпарацыя не можа выдаляць падазроныя рэсурсы з пошукавага спісу, бо толькі суд можа вырашыць, ці парушыў сайт аўтарскія правы. Тым не менш, Google будзе ўлічваць скаргі праваўладальнікаў пры ранжыраванні вынікаў пошуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?