11—12 жніўня ў Цэнтральным батанічным садзе Беларусі прайшла выстава гладыёлусаў.

Як паведаміла загадчыца інфармацыйна-асветніцкага сектара Цэнтральнага батанічнага сада Алена Сакурэнка, на выставе былі выстаўлены сарты гладыёлуса сярэдняга тэрміну цвіцення разнастайных афарбовак і форм суквеццяў. Усяго калекцыя гладыёлусаў сада налічвае больш як 500 сартоў. Падчас выставы куратар калекцыі кансультаваў усіх жадаючых па пытаннях агратэхнікі вырошчвання, асартыменту сучасных сартоў, а таксама распавёў пра новыя тэндэнцыі ў селекцыі гладыёлусаў.

Як зазначылі ў батанічным садзе, гладыёлус уваходзіць у пяцёрку найбольш распаўсюджаных зрэзачных культур у свеце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?