Паліцыя Осла затрымала жанчыну, якая вынесла пад спадніцай з гандлёвага цэнтра тэлевізар з дыяганаллю экрана — 42'' (1,07 метра).
Жанчына, якую суправаджаў
напарнік-мужчына , змагла данесці скрадзены тэлевізар да аўтобуснага прыпынку, дзе злачынцаў дагналі паліцыянты.
Пра крадзёж супрацоўнікам праваахоўных органаў паведаміў відавочца, якому выгляд пары падаўся вельмі дзіўным.
Пра тое, як менавіта жанчына змагла замацаваць тэлевізійную панэль пад спадніцай, не паведамляецца.