Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа ў дачыненні да прапаршчыка сталічнай міліцыі, які цягам 9 гадоў здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да сваёй падчарыцы.

Імя падазронага назваць нельга, гэта не ў інтарэсах пацярпелай. Адзначым, што прапаршчык даволі працяглы час працаваў у органах унутраных спраў і добра сябе зарэкамендаваў.

Крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі была заведзена па матэрыялах Галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Якім чынам аператыўнікам ГУУБ удалося даведацца пра такія «ўчынкі» прапаршчыка, пакуль не ясна. Хутчэй за ўсё, пра гэта даведаліся або жонка падазраванага, або нехта з школьных педагогаў, пасля чаго паследаваў зварот у адпаведныя органы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прапаршчык пачаў здзяйсняць распусныя дзеянні з дзяўчынкай, калі ёй яшчэ было ўсяго 5 гадоў
. На працягу 9 гадоў ён перыядычна рабіў са сваёй падчарыцай сэксуальныя ўцехі, увесь гэты час трымаючы ўсё ў сакрэце.

Праўда адкрылася ў красавіку 2012 года, пасля чаго ГУУБ МУС занялася праверкай звестак. Праверка доўжылася больш за два месяцы, і ўсе падазрэнні аператыўнікаў знайшлі сваё пацверджанне.

Зараз прапаршчык затрыманы. Яму інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.169 Крымінальнага кодэкса Беларусі (распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула васемнаццацiгадовага ўзросту, у адносiнах да асобы, якая заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту).

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?