Як паведаміла прэс-служба КДБ, супрацоўнікі іх ведамства па Брэсцкай вобласці затрымалі 28-гадовага жыхара Брэста.

Яго затрымалі пры спробе збору інфармацыі пра грамадзян Беларусі «па заданні замежнай спецслужбы».

Цяпер мужчына знаходзіцца ў СІЗА. У адносінах да яго заведзена крымінальная справа па арт. 356-1 КК РБ «Устанаўленне супрацоўніцтва са спецслужбай, органам бяспекі альбо разведорганам замежнай дзяржавы на канфідэнцыйнай аснове пры адсутнасці прыкметаў здрады радзіме». Пакаранне прадугледжваецца ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 2 гадоў.

«Часта замразведкамі выкарыстоўваюцца жорсткія метады працы, у сувязі з чым нашыя грамадзяне могуць трапіць у безвыходную кампраметуючую сітуацыю. Менавіта таму заканадаўствам прадугледжана вызваленне ад крымінальнай адказнасці асобаў, якія своечасова звярнуліся ў органы дзяржаўнай бяспекі з інфармацыяй пра прыцягненне іх да супрацоўніцтва замежнымі спецслужбамі»,

— заявілі ў КДБ.

12 ліпеня КДБ паведаміў, што спыніў шпіёнскую дзейнасць беларускіх грамадзян, якая ажыццяўляецца ў інтарэсах спецслужбаў Літвы. МЗС Літвы такую інфармацыю адмаўляе. Заявіў, што нічога такога не было і намякнуў, што гэта піяр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?