Візіт адбудзецца ў межах рэгулярных кансультацый паміж замежнапалітычнымі ведамствамі дзвюх краін. Падчас візіта Лаўроў правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым.
Паведамляецца, што тэмамі перамоваў стануць пытанні рэгіянальнай і еўрапейскай бяспекі і праблемы паглыблення інтэграцыі на прасторы СНД,найперш у межах саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза, Адзінай эканамічнай прасторы і АДКБ.
Паводле паведамленьня МЗС РФ чакаецца, што адбудзецца таксама сустрэча расейскага міністра з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.





