Аляксандр Лукашэнка 13 жніўня прыняў з дакладам старшыню праўлення Нацыянальнага банка Надзею Ермакову. Лукашэнка быў паінфармаваны пра сітуацыю на валютным рынку і крэдытаванні эканомікі ў цэлым.
Размова таксама ішла аб рабоце банкаўскай сістэмы з насельніцтвам па ўкладах, па крэдытах, у тым ліку па крэдытаванні жыллёвага будаўніцтва.
Лукашэнка паставіў задачу забяспечыць безумоўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў па стабільным функцыянаванні валютнага рынку.Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы павінны быць сфармаваны ў зададзеным аб’ёме. Ён адзначыў, што ўрад сумесна з Нацыянальным банкам павінны забяспечыць утрыманне інфляцыі ў рамках зададзеных параметраў.
Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка надаў ўплыву Нацыянальнага банка на працэсы нарошчвання экспарту.
Як запэўніла кіраўнік Нацбанка, ёсць усе перадумовы для таго, каб павялічваць экспарт, што ў сваю чаргу гарантуе магчымасць выразнага абслугоўвання знешніх крэдытных абавязацельстваў і ўтрыманне золатавалютных рэзерваў на ўзроўні бяспекі.





