29 жніўня ў Кактэбелі гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіць з «сусветнай прэзентацыяй» альбома «Рабкор» — музыкі абяцаюць, што гэта будзе самы маштабны канцэрт у гісторыі гурту:

апроч новых песняў прагучыць класіка — найлепшае ад «Капіталу» і да нашых дзён. Канцэрт будзе доўжыцца дзве з паловай гадзіны.

Разам з «Ляпісамі» выступіць лідар расійскага панк-гурту «Тараканы!» Дзмітрый Спірын і «Аркестр Перальмана» — праект былога «ляпіса» Паўла Кузюковіча.

Так «ляпісы» з сябрамі адкрыюць фестываль «Джаз-Кактэбель».
Сёлета на «Джаз» прыедуць The Tiger Lillies, The Cinematic Orchestra, Ніно Катамадзэ, Горан Брэгавіч, Магнус Ліндгрэн, «Срэбнае вяселле», Zorge, Sophie Villy…
З Мінска арганізуецца аўтобусны тур на фестываль.
Можна набыць звычайны квіток на канцэрт — калі нехта вырашыць дабірацца ў Крым сваім ходам. Даведкі па т.: (044) 7777846, (029) 8517706.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?