Упраўленне вайсковай контрразведкі КДБ выявіла наркаманаў на факультэце супрацьпаветранай абароны Вайсковай акадэміі.

На думку аператыўнікаў, наркотыкі ў акадэміі распаўсюджваў курсант 2 курса.
Дзе ён іх закупляў, ад яго пакуль не дабіліся.

Затое кадэбісты выявілі трох курцоў з ліку курсантаў акадэміі.

Падазраюць, што насамрэч «дурку» курылі даволі многія.

Супраць курсанта акадэміі заведзеная крымінальная справа па ч.3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Беларусі (незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, учынены групай асоб, або службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 327-329 або 331 гэтага Кодэкса, або ў дачыненні да наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў у буйным памеры, альбо ў дачыненні да асабліва небяспечных наркатычных сродкаў або псіхатропных рэчываў, альбо збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў на тэрыторыі ўстановы адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, вайсковай часткі, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай або ў месцы правядзення спартыўных, культурна-масавых альбо іншых масавых мерапрыемстваў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?