КУП «Мінская спадчына» ў 2014 годзе плануе прыступіць да стварэння
Праектная дакументацыя распрацаваная, узгодненая, прайшла экспертызу. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва складае 32 месяцы. Праект прадугледжвае стварэнне археалагічнага музея, музея гісторыі горада, аднаўленне маставых, крапасных сцен, элементаў ранейшых камунікацый. Тут будуць выкарыстоўвацца інтэрактыўныя тэхналогіі.
«Асноўная задача комплексу — каб мінчукі ведалі і любілі гісторыю горада. Такога цэнтра асветы ў гістарычным цэнтры Мінска не хапае, і яго трэба стварыць. Яшчэ там мы хочам прадставіць макет адной з першых праваслаўных цэркваў, што існавала ў Мінску — помніка, які незваротна страчаны», — адзначыў Павел Шыкунец.
Комплекс размесціцца на плошчы амаль 5 га ў межах ракі Свіслач — праспекта Пераможцаў — вуліцы Багдановіча — станцыі метро «Няміга» — пляцоўкі каля Палаца спорту. Мінскае замчышча будзе складацца з трох частак. Першая — падземная
Мінскае замчышча будзе звязана мостам праз Свіслач з Траецкім прадмесцем, што створыць пешаходныя сувязі для выгоды гараджан і гасцей сталіцы.
У грамадстве праект
«Узнавіць замчышча ў нейкай адной гістарычнай праслойцы нельга, інакш мы забудзем іншыя гістарычныя эпохі. Таму мы прынялі канцэпцыю інтэрактыўнага паказу ўсёй гістарычнай спадчыны, якая ёсць і паднятая шляхам археалагічных, гістарычных пошукаў. Каб гэта паказаць, трэба стварыць умовы, антураж», — сказаў кіраўнік «Мінскай спадчыны».





