Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усё ж вырашыў выступіць арбітрам у шматгадовым канфлікце акцыянераў «Нарнікеля», у Крамлі ўжо распрацоўваюць параметры міравой для UC Rusal і «Інтэрроса»,
пішуць «Ведамасці».

«Канчатковай схемы пакуль няма — ёсць толькі прапановы», — кажа пра развязанне карпаратыўнай спрэчкі высокапастаўлены чыноўнік Белага дома.

Урэгуляванне канфлікту ў «Нарнікелі» шляхам продажу кімсьці з акцыянераў сваёй долі трэцяму боку разглядалася яшчэ ў мінулым годзе: пра такую магчымасць гаварыў прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў. Крыніца, блізкая да «Інтэрроса», расказала выданню, што пакупніком можа выступіць Дзяржбанк. Крыніца, блізкая да Крамля, сцвярджала, што «арбітрам» выступіць прыватная кампанія.

Прадстаўнікі UC Rusal і «Нарнікеля» ад каментароў адмовіліся. Іх калега з «Інтэрроса» заявіў, што яму пра план прымірэння акцыянераў, як і пра магчымасці продажу іх доляў, нічога не вядома.

Канфлікт паміж «Інтэрросам» і UC Rusal пачаўся ў 2008 годзе, калі алюмініевая кампанія набыла блокпакет «Нарнікеля» і Дзерыпаска задумаў аб’яднаць «Нарнікель» і UC Rusal.

«Нарнікель» тройчы прапаноўваў UC Rusal выкупіць у яе свае акцыі. Але Дзерыпаска, нягледзячы на пазіцыю мінарытарных акцыянераў «Нарнікеля», прадаваць паперы адмовіўся наадрэз. Пры гэтым і Патанін, і Дзерыпаска не раз інфармавалі Пуціна (і пакуль ён быў прэм’ерам, і калі стаў прэзідэнтам) пра тое, што адбываецца ў кампаніі, казалі раней крыніцы, блізкія да абодвух найбуйнейшых акцыянераў. Пуцін, аднак, ніводнаму з іх не аддаваў перавагі, піша газета.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?