Нацыянальны гольф-клуб Агасты ў амерыканскім штаце Джорджыя дазволіў жанчынам удзельнічаць у турнірах — упершыню за 80-гадовую гісторыю свайго існавання,
паведамляе «Бі-бі-сі».

Запрашэнні стаць сябрамі гольф-клуба ўжо прынялі былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс і фінансіст з Паўднёвай Караліны Дарла Мур.

Праўленне Агасты — аднаго з найбольш прэстыжных у свеце гольф-клубаў, дзе праводзяцца штогадовыя турніры «Мастэрс» — даўно і настойліва крытыкавалі за адмову дапускаць жанчын да спаборніцтваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?