Паводле яго словаў, 9-павярховы інтэрнат на 350 месцаў стане сапраўдным падарункам студэнтам універсітэта ў новым навучальным годзе. Будаўніцтва інтэрната, якое размясцілася ў комплексе з будынкам-блізнюком, зацягнулася амаль на 10 гадоў. Першы корпус гэтага комплексу быў адкрыты ў 2003 годзе. Другую чаргу ўніверсітэту ўдалося дабудаваць дзякуючы ўключэнню будынка ў пералік аб’ектаў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы на 2012 год.

Універсітэт з уводам новага інтэрната зможа істотна палепшыць сітуацыю з рассяленнем іншагародніх студэнтаў. Гэтая праблема для БрДУ дастаткова актуальная. Раней месцамі ў інтэрнатах ВНУ забяспечваў каля паловы іншагародніх студэнтаў. У гэтым навучальным годзе ВНУ зможа размясціць амаль 70% іншагародніх студэнтаў.

БрДУ імя А. С. Пушкіна з’яўляецца найстарэйшым ВНУ Брэсцкай вобласці. Адукацыю тут штогод атрымліваюць каля 10,5 тыс. чалавек. На базе ВНУ функцыянуе 12 факультэтаў, навучанне спецыялістаў вядзецца па 43 спецыяльнасцях дзённай, 16 — завочнай і 4 — завочнай скарочанай формаў навучання. У 2012/2013 годзе студэнтамі ВНУ стануць больш за 2 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 1,2 тыс. чалавек на дзённай форме навучання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?