Экспедыцыя арганізаваная ў рамках II рэспубліканскага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які пройдзе ў аграгарадку Ляскавічы 24 -25 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні культуры Гомельскага аблвыканкама

Удзельнікамі лагера стануць фалькларысты і этнографы — выкладчыкі і студэнты ВНУ, якія падчас экспедыцыі пабываюць у вёсках Галубіца, Конкавічы, Міхедавічы Петрыкаўскага раёна. Тут яны сустрэнуцца з мясцовымі носьбітамі фальклору і пазнаёмяцца з элементамі традыцыйнай рэгіянальнай культуры Прыпяцкага Палесся. У цэнтры іх увагі будуць творы вуснай народнай творчасці, абрады і песні, а таксама рамёствы палешукоў. Сабраная падчас летніка інфармацыя будзе абагульненая і апублікаваная.

Такая экспедыцыя напярэдадні фестывалю «Кліч Палесся» праводзіцца ўпершыню.

Асноўная мэта арганізацыі такога лагера — захаванне ўнікальных традыцый Прыпяцкага Палесся, правядзенне даследчай работы, паглыбленае знаёмства з культурай краю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?