Продаж валюты толькі па пашпарце быў уведзены летась падчас фінансавага крызісу і ажыятажнага попыту на валюту. Апошнія месяцы ажыятажу няма, але і адмяняць пастанову Нацбанк не спяшаецца. У прэс-службе кажуць, што ў пастанове не быў абазначаны тэрмін заканчэння яе дзейнасці.

«Скажам, тут не толькі попыт уплывае. Гэта трэба каб адсочваць, куды валюта ідзе. Калі вы купляеце штомесяц некалькі тысяч долараў, то зразумела, што гэтая валюта ідзе за мяжу на куплю шырспажыўтавараў», — заяўляюць у Нацбанку.

У сувязі з гэтым Нацбанк нават не разглядаў магчымасць адмены леташняй пастановы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?