Палітычнага жыцця ў сінявокай рэспубліцы не болей, чым на Марсе. Усё задушана. Дадамо: перыядычна наверсе спахопліваюцца, што перагнулі кій, ушчэнт зачысцілі «адмарозкаў», а трэба ж хоць каліва таго партыйнага жыцця імітаваць, каб не нагадваць зусім ужо азіяцкую дэспатыю. І тады лялькаводы дастаюць тэчкі са сцэнарамі «кіраванай дэмакратыі», пад якую патрэбны, натуральна, зручныя фігуры.
«Дзелімся радасцю, ёсць навіна: на 23 снежня, калі верыць інтэрнэту, прызначаны ўстаноўчы з’езд новай партыі «Цэнтрысцкая партыя Беларусі», які адбудзецца ў Брэсце, — з нечаканым энтузіязмам рапартуе аўтар публікацыі ў «Советской Белоруссіі» Сігізмунд Дашкевіч.— Партыя гэтая, як вынікае з паведамленняў прэсы, з’явіцца на аснове
Даруйце за доўгую цытату, але ж тут столькі перлін!
Прыводзіць у замілаванне і фразачка «Партыя гэтая, як вынікае з паведамленняў прэсы, з’явіцца…» і г.д.Пакажыце мне той россып выданняў, што навыперадкі спяшаюцца абвесціць свету аб праекце стагоддзя, за якім стаіць фігура Ляўковіча! Можна падумаць, што гэта рэдкі палітычны тытан. Калі ж сур’ёзна, то з якой мэтай раздзімаюць чарговую мыльную бурбалку, робяць з мухі слана?
«Што будзе далей у сп. Ляўковіча, ці здолее ён унесці ў летаргічны сон партыйнага жыцця «сапраўдную палітычную жарсць», мы пакуль што не ведаем, але будзем сачыць за навінамі», — шматабяцальна рэзюмуе аўтар дзяржаўнай газеты.Цікава, што яго развагі пра разбазараны апазіцыйнымі лідарамі крэдыт даверу нібыта і не тычацца адзінага канкрэтнага героя публікацыі. Пры тым што сп. Ляўковіч — далёка не свежы твар у тытульнай апазіцыі, ягоная рэпутацыя, мякка кажучы, неадназначная і звязаныя з яго асобай скандалы таксама спрычыніліся да расцярушвання таго крэдыту даверу.
Звычайна дзяржаўная прэса аднолькава мажа дзёгцем усіх прадстаўнікоў «пятай калоны».А тут раптам празрыста намякаюць, што калі сп. Ляўковіч будзе хоць трохі варушыцца, то піяр яму забяспечаны і надалей. Дарэчы, а ці няма сувязі паміж гэтай зялёнай вуліцай і тым фактам, што згаданы палітык зараз ідзе ў кандыдаты на парламенцкіх выбарах?
Увогуле, ці шмат хто з апанентаў рэжыму можа пахваліцца такой пратэкцыяй (хоць, зазначым дзеля справядлівасці, і з пэўным налётам грэблівасці)?Пытанне рытарычнае. Зрэшты, аўтар дзяржаўнай газеты відавочна перастараўся з гэтым раялем у кустах. Мядзведжая паслуга. Вушы з публікацыі тырчаць настолькі, што многія людзі ў незалежнай супольнасці будуць трымацца ад сп. Ляўковіча яшчэ далей.





