Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя не можа гарантаваць высокую якасць вадаправоднай вады ў Мінску.
Пра гэта журналістам заявіла намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Галіна Валчуга 21 жніўня ў Мінску.

«Пры ўсім жаданні даць спажыўцу чыстую ваду тут ёсць праблемы», — адзначыла Валчуга. Паводле яе слоў,

пакуль Мінск не ўдаецца забяспечыць пітной вадой з падземных крыніц. «А калі п’еш хлараваную ваду, то не заўсёды адчуваеш сябе добра, і для арганізма гэта не зусім карысна», —
сказала намеснік міністра.
Яна бачыць вырашэнне праблемы ў масавым выкарыстанні бутыляванай вады.

Нагадаем,

каля 30% насельніцтва Мінска забяспечваецца вадой з паверхневых водных крыніц —
Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?