Супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Магілёўскага аблвыканкама спынілі дзейнасць мясцовага жыхара, які заключаў дагаворы на выраб і ўстаноўку вокнаў ПВХ, а пасля атрымання перадаплаты знікаў.

Як паведамілі ва ўпраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі, "аконным" бізнэсам 27-гадовы магілёвец займаўся са снежня 2011 года па май 2012 года.

У якасці добранадзейнага прадпрымальніка ён праявіў сябе пры працы толькі з першымі кліентамі. Затым малады чалавек змяніў стратэгію вядзення бізнесу і пасля атрымання 70% перадаплаты спыняў усе кантакты з замоўцамі.
На дадзены момант у міліцыю звярнуліся 27 жыхароў Магілёўскай вобласці, пацярпелых ад дзеянняў махляра.
Устаноўлена, што нядобрасумленны прадпрымальнік атрымаў ад падманутых грамадзян звыш 100 млн. рублёў, якія пасля прайграў у аўтаматах.
Упраўленнем Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці ў дачыненні да зламысніка ўзбуджаная крымінальная справа за здзяйсненне крадзяжу шляхам махлярства.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?