У матчы 4-га кола яна выйграла ў Ганны Тацішвілі (Грузія) — 6:2, 6:2 і упершыню ў сваёй кар'еры выйшла ў чвэрціфінал. Дагэтуль найлепшым дасягненнем была 1/8 фіналу US Open у 2007 г. Летась яна прайграла ў 3-м коле.

У чвэрцьфінале Вікторыя згуляе з аўстралійкай Самантай Стосур, якая перамагла Лору Робсан (Вялікабрытанія) — 6:4, 6:4.

У паралельным чвэрцьфінале згуляюць Марыя Шарапава (Расія) і Марыён Барталі (Францыя). Пераможца гэтай пары і згуляе з пераможцам пары Азаранка / Стосур у паўфінале.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?