Пляцоўка для правядзення сёлета была абраная маляўнічая. Асноўныя дзеянні разгорнуцца на фоне Камянецкай вежы. Як сказала першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры аблвыканкама Таццяна Паўлюковіч, на фестывалі плануюцца выступы як эстрадных, так і народных калектываў. «Мы атрымалі папярэдняе пацверджанне, што з мінскіх выканаўцаў будуць „Цягні-Піхай“, Алёна Ланская і Алена Грышанава, — падзялілася Таццяна Паўлюковіч. — Магчыма, да іх далучыцца нехта яшчэ. Аднак у асноўным выканаўцы будуць з Брэстчыны. Мы рыхтуем новыя цікавыя нумары з сімфанічным аркестрам Брэсцкага музычнага каледжа і маладымі артыстамі каледжа, якіх вы яшчэ не бачылі. Галоўнае каб нам пашанцавала з надвор’ем, бо павінна атрымацца вельмі прыгожа».

Галоўным рэжысёрам свята выступіў народны артыст Беларусі Анатоль Вараб’ёў, мастак-пастаноўшчык — Мікалай Палтарака. Фестываль завершыцца феерверкам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?