Былая тэнісістка Ганна Курнікава, якая даўно закінула ракетку, у апошнія гады зарабляе рэкламнымі фотасесіямі.
Праўда, тут актыўнасць расійскай красуні крыху знізілася. У асноўным 31-гадовая Курнікава бавіць час з бойфрэндам Энрыке Іглесіясам. Сын вялікага Хуліа па-ранейшаму зарабляе на жыццё выступамі з рознымі ансамблямі песні і танца, з якімі ўжо з’ездзіў увесь свет. Справа прыносіць нядрэнны прыбытак.

Але і ў Курнікавай ёсць некаторы прыбытак.

Напрыклад, зімой яна прадала раскошную вілу ў Маямі-Біч за $7,4 млн. Цікава, што купіла яна яе на $2,5 млн танней.

Перыядычна Курнікава вяртаецца да аднаго з любімых заняткаў — фатаграфавання. Расіянка проста тэлефануе знаёмым з розных часопісаў, робіць фотасэт і з чыстым сумленнем і душой вяртаецца да радасцяў сямейнага жыцця.

Чарговая такая фотасесія прайшла зусім нядаўна, а фатаграфіі з’явяцца на вокладцы аднаго з аўстралійскіх часопісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?