Вядомы амерыканскі плывец Раян Лохтэ любіць прыгожых дзяўчат. Самых прыгожых. Днямі спартсмен быў заўважаны ў кампаніі «Міс ЗША» Алівіі Кулпа.

«Усе хацелі пагаварыць з Раянам, -- распавёў сведка. -- Але ён увесь вечар гаманіў з Алівіяй. Чым усё скончылася? Яны дамовіліся разам схадзіць у рэстаран».

Лохтэ -- пяціразовы алімпійскі чэмпіён. Надзвычай паспяхова ён выступіў у Лондане.

Раян перамог на 400-метроўцы комплексам, а таксама ў складзе амерыканскай каманды выйграў эстафеты. Апроч таго, у сталіцы Вялікабрытаніі Лохтэ заваяваў два срэбраныя медалі і адну бронзу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0