Гітлерская Нямеччына, як і ўсе таталітарныя рэжымы, з цынічнай павагай ставілася да святаў, што славілі Культ працы. Увесну, 1 мая, адзначаўся Дзень Працы. Увосень — «Дажынкі». А на варотах лагера смерці пісалі: «Праца вызваляе».
Праўда, у 1941 г. акупацыйная адміністрацыя толькі ўсталёўвалася. Франтавое камандаванне перадало ўладу цывільнаму кіраўніцтву на чале з Кубэ 1 верасня, але цывільнае кіраўніцтва пераняло ўсю дзейнасць толькі да канца восені 1941 г.
Таму першыя Дажынкі пад немцамі былі адзначаныя 1942 г., г. зн. роўна 70 гадоў таму.
4 кастрычніка 1942 г. у Менску па вуліцах было наладжанае шэсце моладзі ў нацыянальных строях са спевамі і музыкай.
Побач, у гета, дзеці пухлі ад голаду.





