Гігі Чао.

Гігі Чао.

Разбагацелы на гандлі нерухомасцю і суднаходстве магнат публічна паабяцаў узнагароду пасля паведамленняў, што яго дачка выйшла замуж за сваю даўнюю сяброўку.
Сэсіл Чао, які сам ніколі не быў у шлюбе, заявіў карэспандэнту Бі-Бі-Сі, што яго дачка не замужам і мае патрэбу ў «добрым мужы».

Аднаполыя шлюбы не прызнаюцца ў Ганконгу, хоць гомасэксуалізм быў дэкрыміназілізаваны там яшчэ ў 1991 г.

Гігі Чао, якая з’яўляецца прадпрымальніцай і мае дыплом Манчэстэрскага універсітэта, заключыла грамадзянскі шлюб са сваёй партнёркай Шон Іу на цырымоніі ў Францыі ў пачатку года. Стасункі дзяўчат пачаліся 7 гадоў таму.

Аднак бацька Гігі Чао адмовіўся прызнаць гэты шлюб.

Ён заявіў, што яго прапанова ўжо выклікала значную цікавасць сярод патэнцыйных жаніхоў.

«Гэта спосаб прыцягнуць кагосьці, хто валодае талентам, але не мае капіталу для пачатку сваёй справы, — заявіў Чао. —

Мне ўсё роўна, ці будзе гэта багаты ці бедны чалавек.
Галоўнае, каб ён быў шчодрым і добрым. Гігі — вельмі добрая жанчына, таленавітая і прыгожая. Яна прывязаная да сваіх бацькоў і займаецца дабрачыннасцю».

Нягледзячы на такія рашучыя дзеянні, Чао сцвярджае, што не будзе прымушаць дачку выходзіць замуж супраць волі.

Сама Гігі Чао кажа, што лічыць план бацькі займальным і не жадае трывожыцца на гэты конт да таго часу, пакуль не з’явіцца пераможца своеасаблівага конкурсу.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?