Рэстаўрацыя — гэта выдатна. Гэта нашмат лепш, чым будаваць вялізныя, нікому не патрэбныя спартыўныя комплексы. Гэта выдатны ўклад у развіццё турызму і культуры нашай краіны.
Вы ўсё яшчэ думаеце, што аднаўленне помнікаў гісторыі беларускімі рэстаўратарамі — гэта добра? Добра, можна дараваць танныя шклопакеты ў Міры і
Але дараваць жалезабетон і цэглу «паводле ДАСТу», выкладзеную малпамі з першых курсаў будаўнічых каледжаў, я не магу. Папярэджваю, што пасля такой рэстаўрацыі вочы трэба мыць з мылам.
![]() |
Прыгожа, акуратна, міла глядзіцца замак…
![]() |
![]() |
…пакуль не пачынаеш прыглядацца.
![]() |
Можа, усярэдзіне пастараліся рэстаўратары? Вядома! І пачалі яны з касы. Як бачна, для працы ў касе патрэбныя навыкі продажу білетаў «Суперлато» ў любую пару года.
![]() |
І калі ў Еўропе вам дадуць унікальны квіток з гісторыяй замка (ці хаця б яго выявай), то тут вам выдадуць звычайны чэк з лічбамі накшталт «5500». Дзякуй, што хоць не ад рукі напісаны.
Спадзяюся, экспазіцыя пацешыць. Як яна можа не радаваць, калі вядуць у яе дзверы, падпертыя камянямі? Напэўна, выпалі са сцяны замка.
![]() |
А на першы паверх вядзе выдатна стылізаваная лесвіца. Праўда, без парэнчаў.
![]() |
Экспазіцыя нагадала краязнаўчы куток у школьным музеі. Як гэта яны яшчэ абышліся без народнага кутка, наканечнікаў і артэфактаў Вялікай Айчыннай вайны…
![]() |
Свечкі — не атрыбут, а выкананне
![]() |
Канчаткова аднаўляе атмасферу карта за 6 тысяч беларускіх рублёў у бярозавай кары.
![]() |
Як той казаў, пабудавалі без адзінага цвіка:
![]() |
Ладна, можа, пасля таго прагулкі па сценах замка, мне ўдасца гэта разбачыць. Хоць і тут пашкадавалі трохі марылкі для атмасфернасці, а падлога, мабыць, засталася ад будаўнічых лясоў.
![]() |
Як бачна, не паўсюль хапіла сцяжкоў.
![]() |
Звярніце ўвагу на гэтыя цудоўныя аконныя праёмы. Карціна «Усе беларускія муляры з’ехалі ў Расію».
![]() |
Напэўна, такі замак прастаіць яшчэ тысячу гадоў.
![]() |
Будаўнікі з разуменнем і адказнасцю паставіліся да выканання задачы, раствору не шкадавалі.
![]() |
![]() |
Хаця некаторыя цагліны пры жаданні можна забраць на сувеніры.
![]() |
За тысячу гадоў тэхналогія будаўніцтва скляпенняў была страчаная.
![]() |
![]() |
Будаўнікі не забылі пра вентыляцыю. Хаатычную, якая нічым не заканчваецца. Будзем спадзявацца, камусьці хапіла на дачу.
![]() |
![]() |
Вядома, шкада, што кіраўнікі праекта не адрозніваюць адценні чырвонага.
![]() |
Месцы, дзе фантазіі не хапіла, проста забетанавалі.
![]() |
Як шкада, што збудаванняў у правай частцы няма ні на адной гравюры. Можа, яны аграгарадок будуюць?
![]() |
![]() |
Мяркуючы па памеры, гэты «першы камень» заклаў сам прэзідэнт.
![]() |
Выкарыстоўваць драўляныя лесвіцы ў каменным замку — не праваслаўна. Зусім іншая справа — утульны жалезабетон!
![]() |
![]() |
Атрымалася нават лепш, чым у Сярэднявеччы.
![]() |
![]() |
Атмасфера замка дапаўняецца ліхтарамі, стылізаванымі пад канец XX — пачатак ХXI стагоддзя:
![]() |
А ў гэтай вежы знайшліся лішнія вокны. Затое сэканомілі на шклопакетах.
![]() |
Варта нагадаць, што 2011 год у Беларусі — год якасці:
![]() |
Я не здзіўлюся, калі ў будаўнікоў засталіся лішнія камяні ад замка.
![]() |
Завяршае кампазіцыю гатэль «Ліда».
![]() |
З забавак замак можа прапанаваць стральбу з лука на спецыяльна абгароджанай для гэтага пляцоўцы…
![]() |
…і фота ў клетцы.
![]() |
Уласна, які замак — такія на яго ахвяраванні.
![]() |
Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць сцены як прыбіральню. Як патлумачыў свой учынак малады чалавек, «горш ужо не будзе».
![]() |
Аграрэнесанс, сельскае барока, вясковы постмадэрн — вось такія словазлучэнні мільгаюць у галаве пасля наведвання Лідскага замка. Я шчыра спадзяюся, што на іншыя замкі «рэстаўратарам» грошай не хопіць.
І яшчэ: хто прыняў такую працу па «рэстаўрацыі»? У гэтага чалавека няма вачэй, няма мазгоў? Ён ненавідзіць гісторыю роднай краіны? Ці проста атрымаў адкат?
Вось такія «Дажынкі любой цаной», якія адбыліся ў Лідзе ў 2010 годзе.
Прыемных падарожжаў!





