Беларусь у мэтах выканання сваіх абавязацельстваў па крэдыце стэнд-бай Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) 1 кастрычніка 2012 года ажыццявіла трэцяе пагашэнне асноўнага доўгу ў памеры 54,7 млн. СДР, што эквівалентна $84,3 млн.,
паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

У гэтым годзе Беларусь ужо двойчы ажыццяўляла пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыту стэнд-бай МВФ — у красавіку ($100,3 млн.) і ў ліпені 2012 года ($97,8 млн.).

У канцы 2008 года беларускія ўлады звярнуліся да кіраўніцтва Міжнароднага валютнага фонду з просьбай аб заключэнні крэдытнага пагаднення стэнд-бай.

У выніку ўзгаднення Беларуссю і МВФ параметраў названага пагаднення Савет выканаўчых дырэктараў фонду 12 студзеня 2009 года адобрыў праграму тэрмінам на 15 месяцаў і выдзяленне Беларусі фінансавых рэсурсаў у аб’ёме каля $2,46 млрд. Па выніках першага агляду былі скарэкціраваны і адобраны абодвума бакамі новыя параметры праграмы і ў адпаведнасці з запытам беларускага боку павялічаны агульны аб’ём фінансавання да $3,46 млрд. Рэалізацыя праграмы завяршылася ў красавіку 2010 года, што дало магчымасць забяспечыць дадатную дынаміку па шэрагу пазіцый у эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Беларусі.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?