Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі прызнаў перамогу апазіцыі на парламенцкіх выбарах.

«Відавочна, што [апазіцыйны блок] партыя „Грузінская мара“ атрымаў большасць», — заявіў грузінскі прэзідэнт, выступаючы па тэлебачанні.

Падлік галасоў яшчэ не завершаны, але блок мільярдэра Бідзіна Іванішвілі «Грузінская мара» ўпэўнена лідзіруе.

Ён набірае 53,19% на галасаванні па партыйных спісах пасля падліку 25,17% пададзеных бюлетэняў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?