Вонкава пашпарт не зменіцца.

Вонкава пашпарт не зменіцца.

2 кастрычніка, падчас 9-й сесіі савета рэспублікі, стан і праблемы ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу абмяркоўвалі на прыкладзе закрытага акцыянернага таварыства «Галаграфічная індустрыя», стэнд якога размясцілі ў холе.

На стэндзе, акрамя іншага, быў прадстаўлены і новы ўзор пашпарта грамадзяніна Беларусі, які плануецца ўвесці ў зварот у будучыні.

Як растлумачылі спецыялісты ЗАТ «Галаграфічная індустрыя», якія прымалі ўдзел у стварэнні пашпарта, абнавіць галоўны дакумент грамадзяніна краіны вырашылі з прычыны з’яўлення новых сродкаў абароны ад падробак.

Галоўная асаблівасць новага дакумента — выявы архітэктурных славутасцяў Беларусі на кожным развароце (усяго 13 ілюстрацый).
Тлумачальны тэкст да малюнкаў адсутнічае. Мабыць, аўтары ідэі мяркуюць, што прадстаўленыя архітэктурныя збудаванні ўсім і так знаёмыя. У прыватнасці, сярод іх можна ўбачыць гомельскі палац Румянцавых і Паскевічаў, мінскі касцёл Святога Сымона і Святой Алены, полацкі Сафійскі сабор ды іншыя.

Аднак спецыялісты ЗАТ «Галаграфічная індустрыя» падкрэслілі, што ў прадстаўленым варыянце пашпарты магчымыя змены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?