Сёння ўвечары найтанней набыць даляры можна за 8 550 рублёў. Такі курс выстаўляе «БПБ-Ашчадбанк».

Афіцыйны курс даляра на заўтра складае 8 520 рублёў, на такую лічбу банкі арыентаваліся ў сярэдзіне дня, аднак бліжэй да вечара курс зноў пайшоў уверх. Цяпер па курсе Нацбанка можна здаць валюту (напрыклад, у «Белсвісбанку»).

А вось курс продажу значна большы. Банк ВТБ, напрыклад, увогуле прадае амерыканскую валюту па 8 700 рублёў.

Валюта пры гэтым застаецца ў свабодным звароце.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?