Гродзенскія памежнікі раніцай 2 кастрычніка ў памежнай паласе, за 50 метраў ад сігналізацыйнага комплекса, выявілі тушу забітага лася,
паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Як высветлілася, падранак збег у Беларусь ад польскіх паляўнічых, якія няўдала падстрэлілі жывёлу на сваёй тэрыторыі.

Лось ва ўстаноўленым парадку перададзены работнікам мясцовага лясгаса.

У пагранведамстве Беларусі адзначылі, што такія выпадкі на мяжы перыядычна здараюцца. Напрыклад, летась у Белавежскай пушчы памежнікі выявілі падстрэленае польскімі паляўнічымі ласяня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?