У Севастопалі каля сотні падманутых мужчынаў 1 кастрычніка пікетавалі мясцовую фірму, якая прымала ў іх сперму і не выплаціла абяцанае ўзнагароджанне.
Замест гэтага дырэктар банка спермы разаслаў усім донарам SMS з прапановай забраць здадзены матэрыял.

«Улетку мне ў рукі трапіла картка з рэкламай „Прыемная праца — вялікая аплата“.

Здаў ўсе неабходныя аналізы і мне далі 200-грамовы пластыкавы кантэйнер. Сказалі сперму замарожваць, а калі збярэцца поўны, прынесці на фірму.
Яны збіраліся з яе вырабляць элітную жаночую касметыку», — распавёў выданню адзін з «пацярпелых», жыхар Севастопаля Анатоль.

Ён сабраў неабходную колькасць за месяц.

Паабяцалі 800 грыўняў (100 долараў ЗША па бягучым курсе Нацбанка Украіны). Грошы абяцалі пералічыць на картку. Але яны так і не прыйшлі.

Дырэктар фірмы «Матеріал Косметік Крым» тлумачыць, што не можа выплаціць ганарары донарам з-за перапрацоўчага завода:

адэскі Цэнтр біядаследаванняў, якому фірма здавала сабраны матэрыял, часова спыніў працу. А іншых прадпрымальнікаў, якія пагадзіліся б купіць сперму, пакуль не знаходзіцца.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?