У Шатландыі памёр апошні носьбіт старажытнага шатландскага дыялекту. На гэтым дыялекце на паўночным усходзе краіны гаманілі рыбаловы Кромарці.

Ён моцна адрозніваўся ад гэтак званага горнага дыялекту і гэльскай мовы, на якіх размаўляюць у суседніх раёнах.

Бобі Хог, які памёр у мінулыя выходныя, размаўляў на старажытным дыялекце са сваім братам, які памёр летась.

Лінгвісты адзначаюць, што гэта першы выпадак у найноўшай гісторыі, калі старажытны шатландскі дыялект знікае са смерцю яго носьбіта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?