Тэма рэфармавання сістэмы дзяржаўных органаў была ўзнята Аляксандрам Лукашэнкам 2 кастрычніка на нарадзе па пытаннях удасканалення механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе краіны.

«Я доўга вагаўся, але прыняў для сябе рашэнне — 25–30% кадраў у дзяржорганах мы скароцім. Яны нам проста не патрэбныя. Навошта мы сёння залішне глядзім па палях гэту ўборку? Хай губернатары, і нават не яны, а старшыні райвыканкамаў з кіраўнікамі гаспадарак забяспечваюць уборку. Але калі яны валяць і губяць грошы, якія ўкладзены ў зямлю, тут трэба саджаць у турму», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

«Калі мы скароцімся, улады ў чыноўнікаў будзе значна больш. І мы спынім гэтую блытаніну і шараханні спецыялістаў: „я тут не хачу, пайду туды“.
Не пойдзеш, пакуль не атрымаеш характарыстыку з месца працы. Вось і ўсё», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як растлумачыў Лукашэнка, гэта ўсё ідзе «ў плане павышэння заработнай платы дзяржаўных служачых». «Мы ніколі на дзяржслужбу талковага спецыяліста не прыцягнем, калі яму нармальна не заплацім. Але мы не можам зрабіць гэтыя захады па павышэнні зарплаты без скарачэння, нас людзі не зразумеюць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, у адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі ствараецца дзяржкамісія па рэфармаванні органаў дзяржаўнай улады.
Яе ўзначаліць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў, а памочнік кіраўніка дзяржавы Наталля Пяткевіч будзе ў яго намеснікам.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?