ФК БАТЭ падзякаваў заўзятарам за падтрымку падчас матча групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў супраць «Баварыі», які барысаўскі клуб феерычна выйграў з лікам 3:1.

Стадыён не змаўкаў ні на хвіліну, а па заканчэнні гульні заўзятары некалькі хвілін заставаліся на месцах, стоячы вітаючы футбалістаў.

Словы падзякі змешчаныя на афіцыйным сайце клуба.

Дзякуй нашым заўзятарам!

Учора позна ўвечары БАТЭ атрымаў яркую і заслужаную перамогу над адным з самых тытулаваных клубаў еўрапейскага футбола — мюнхенскай «Баварыяй».

Мы ад усяго сэрца дзякуем усім заўзятарам, якія прыйшлі на трыбуны мінскага стадыёна «Дынама». Без вас вікторыя над грандам з Мюнхена была б немагчымая.

Мы доўга ішлі да першай хатняй перамогі ў галоўным клубным турніры Еўропы. І адданыя заўзятары, бліскуча падтрымлівалі БАТЭ на працягу ўсяго шляху, дапамагалі наблізіць гэты поспех.

Ад душы віншуем усіх «жоўта-сініх» з перамогай і запрашаем падтрымаць нашу каманду дома і на выездзе не толькі ў Лізе чэмпіёнаў, але і ў іншых турнірах.

Да перамогі — разам!

Наступны матч БАТЭ правядзе 23 кастрычніка ў Мінску супраць «Валенсіі».

БАТЭ — 6 (6–2), Баварыя — 3 (3–4), Валенсія — 3 (3–2), Ліль — 0 (1–5).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна