Нягледзячы на тое, што структуры і фарматы электронных копій мытных дакументаў, а таксама пратаколы інфармацыйнага ўзаемадзеяння у асноўным стандартызаваныя, працэсы выканання мытных аперацый у Мытным саюзе рэалізаваныя на аснове нацыянальных прававых актаў, якія рэгламентуюць дзеянні службовых асобаў мытных органаў. У выніку асноўны прынцып функцыянавання наяўных інфармацыйных сістэм мытных органаў — аўтаматызацыя дзейнасці канкрэтных службовых асобаў, ад якіх залежыць выкананне канкрэтных мытных аперацый, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Традыцыйная схема інфармацыйнага ўзаемадзеяння падчас рэалізацыі мытных аперацый прадугледжвае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў (мытныя органы, іншыя дзяржаўныя органы, перавозчыкі, дэкларанты, банк, аператары, тэрміналы і г.д.). У гэтых умовах, дасягненне пастаўленых стратэгічных мэтаў немагчымае без карэннага перагляду падыходаў да аптымізацыі рэгламентацыі тэрмінаў правядзення мытных аперацый, якія здзяйсняюцца службовымі асобамі мытных органаў Рэспублікі Беларусь у пунктах мытнага афармлення.

У рамках паслядоўнай і сістэмнай працы над стварэннем спрыяльных умоваў для вядзення бізнэсу наяўны вопыт эксплуатацыі сістэм электроннага дэкларавання і папярэдняга інфармавання па схеме «бізнэс-мытня» дазволіў вызначыць часавыя (тэставыя) нарматывы выканання мытных аперацый і зацвердзіць іх па ўсёй сістэме мытных органаў загадам Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28.09.2012404-ОД «Аб усталяванні часу выканання мытных аперацый».

Ажыццяўленне маніторынгу гэтых часавых нормаў будзе праводзіцца не радзей за раз на паўгоддзе, а ў выпадку ўкаранення новых праграмных прадуктаў альбо змены тэхналогій, звязаных з правядзеннем мытных аперацый — не пазней за месяц пасля такога ўкаранення. Гэта дасць магчымасць выпрацоўваць прапановы па іх далейшай аптымізацыі.

Безумоўная рэалізацыя новаўвядзення адаб’ецца на хуткасці, прастаце і прадказальнасці мытных працэдур, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць працэсу праходжання мяжы, і адаб’ецца на якасці лагістычных, у тым ліку транспартных і мытных паслуг, лічаць у ДМК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?