Вынікі сваёй працы навукоўцы прадставілі 1 кастрычніка ў залі на Будзённага, 48а, дзе сабралася блізу 30 чалавек. Праект «Памяць пра вайну з лакальнай перспектывы» быў распачаты яшчэ ў красавіку ў рамках праекта «Гістарычная майстэрня Еўропа». Яго мэта — вывучэнне міфалагізацыі падзеяў вайны з 1945 па 1965 гг. у трох абласных цэнтрах былога СССР.
Удзельнікі праекта.
Працяг дыскусіі на калідоры.
Навукоўцаў цікавіла агульнае і адрознае ў культурным ландшафце трох гарадоў: газетныя публікацыі на тэму вайны, экспазіцыі першых паваенных музеяў, тыповыя помнікі, якія пачалі з’яўляцца на яшчэ паўразбураных вуліцах з прыходам савецкай улады.
«У Гродне савецкая ўлада яшчэ доўга пасля вайны не давярала мясцовым, таму ўсе кіраўнічыя кадры прысылаліся з усходу» — зазначыў Аляксей Ластоўскі, які прадстаўляў Беларусь. Па чарзе выступілі ягоныя калегі: Ірына Сколкіна (Харкаў) і Раман Хадожка (
У дыскусіі сярод іншага было адзначана, што на сучасным этапе як у Харкаве (помнік паўстанцам УПА), так і ў ваколіцах





