Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Галоўнае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта запрашае да ўдзелу ў незвычайным конкурсе. Прадметам «дзяржаўнай закупкі» выступае… iPhone 5, які зусім нядаўна выпусціла ў продаж кампанія Apple.

Пакуль УКБ жадае набыць адзін iPhone 5 з аб’ёмам памяці 64 ГБ.

Аб’ём закупкі — 13 млн рублёў.
Таргі плануюць правесці ў пачатку кастрычніка.

— Вам сапраўды спатрэбіўся iPhone 5? — спыталі мы ў спецыялістаў УКБа.

— Так, патрэбен. Адзін, чорнага колеру, — распавялі ў адміністрацыйна-гаспадарчым аддзеле.

Нагадаем, на нядаўняй нарадзе Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне кантралюючым органам пільна сачыць за даходамі і расходамі беларусаў.

«Аўтамабіляў куча, не праштурхнуцца, у асноўным новыя. Пры жабраку народзе. Адкуль? Крадуць! Ці не плацяць падаткі», — сказаў ён.

Тады ж Лукашэнка нагадаў чыноўнікам: пара спыняць траціць дзяржаўныя грошы на празмернасці. «Ніякіх аўтамабіляў, бензінаў і рамонтаў кабінетаў быць не павінна. Лепш нейкі праект эканамічны няхай асвояць», — сказаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?