Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 2 кастрычніка ў Нью-Ёрку меў сустрэчу з генеральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Па Гі Мунам, падчас якой былі абмеркаваныя актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і ААН.

Як паведаміла прэс-служба беларускага МЗС, у прыватнасці, Макей пацвердзіў запрашэнне генеральнаму сакратару ААН наведаць Беларусь з візітам.

У гэты ж дзень кіраўнік беларускага МЗС правёў перамовы з генеральным сакратаром Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) Ахметам Узюмджу. Бакі абмеркавалі наступныя крокі па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і АЗХЗ.

Па выніках візіта ў Нью-Ёрк беларускі міністр даў інтэрв’ю Радыё ААН.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?