Такое рашэнне, як паведамляепрэс-служба ўрада, утрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 883 ад 29 верасня.
«Верасень таксама азнаменаваўся для краіны павышэннем экспартных пошлін, прытым што дагэтуль Беларусь следам за Расіяй штомесяц з мая гэтага года зніжала экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты», — адзначаецца ў паведамленні.
Экспартная пошліна на сырую нафту 1 кастрычніка павялічылася з 393,8 долара да 418,9 долара за адну тону.Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту, з 1 кастрычніка 2012 года складае 276,4 долара за адну тону супраць 259,9 долара за адну тону ў верасні 2012 года. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыенту 0,9, складае 377 долараў замест 354,4 долара за адну тону ў верасні. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы вырасла з 76,2 долара да 172,5.
Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».
З 1 кастрычніка 2011 года Беларусь следам за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле «60/66».Гаворка ідзе аб прадукцыі, якая вывозіцца з тэрыторыі краіны за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку падразумявае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66%) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і цаной адсячэння з 65% да 60%. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90%).
Як адзначае
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.





