«Хвароба хрысціянства — яно не паспявае за развіццём грамадства»;«Неяк чуў, што раней людзі жылі пад 1000 гадоў. Але Бог зменшыў працягласць жыцця, бо моцна грашылі. Як сучасны чалавек можа паверыць у такое?»; «…людзі перасталі верыць у нейкія канкрэтныя біблейскія байкі»;«[Хрысціяне] больш не падпальваюць, гэта праўда. Але ж падпальвалі, дый як у гісторыі, га, спадар Пётра? Колькі бібліятэкаў, будынкаў, а галоўнае — людзей пагарэла ад хрысціянскай іскры нянавісці да разнастайнасці?»; «…хрысціянская цывілізацыя перажывае перыяд глыбокай старасці і няўхільна рухаецца да сваёй натуральнай смерці»
— вось некаторыя рэплікі на мой допіс «Чаму хрысціяне не падпальваюць пасольствы» (абмеркаванне тут).
Шмат важных пытанняў наўпрост або ўскосна пастаўлена на тым форуме, прынамсі некаторыя, як мне падаецца, бяруцца не са злой волі, а праз адсутнасці ведаў або ўбогасці інтэрпрэтацыйнага інструментару. Не маю магчымасці падрабязна адказаць на ўсе закіды і рэплікі.
З агульнага зместу крытычных водгукаў няцяжка здагадацца, што многіх чытачоў зачапіла мая заключная тэза, што секулярызм — гэта глыбока ірацыянальная дактрына. Падазраю, што перадусім праз гэта пачалі з’яўляцца сярдзітыя заявы пра «хваробу хрысціянства» або гнеўныя напаміны пра «падпальванні ў гісторыі».Таму, мяркую, ёсць сэнс больш разгорнута прадставіць гэтую тэзу.
Тэза пра ірацыянальнасць секулярызму — гэта не проста рытарычны прыём. Лічу яе абгрунтаванай і схільны яе адстойваць. Перад тым, як прадстаўлю свае аргументы, думаю, будзе дарэчы сказаць
Да канстатацыі ірацыянальнасці секулярызму прывяло мяне нішто іншае, як тое, што так моцна цэніцца ў сучаснай навуцы і найбольш шанаваных кірунках філасофіі, — эмпірыя. Значыць, назіранні, паддадзеныя крытычнаму асэнсаванню.І вось цяпер пераходжу да аргументаў.
Назіранне першае: абмяжоўванне хрысціянства на фоне экспансіі забабоннай ментальнасці
Дынаміка росту папулярнасці астралогіі, магіі, яснабачання, экстрасэнсорыкі, далёкаўсходняга містыцызму ў еўрапейскіх — наскрозь секулярызаваных — грамадствах вельмі ўражвае.
У Францыі колькасць варажбітоў ды магаў сягае некалькіх дзясяткаў тысяч, а колькасць так званых «нетрадыцыйных лекараў» канкурыруе з колькасцю навуковых лекараў. У Вялікабрытаніі, на радзіме славутага прапаведніка атэізму Рычарда Докінза, спадарыня Сэлі Морган стала тэлезоркай і здабыла вялікую папулярнасць акурат у якасціАмаль ва ўсіх краінах Еўропы неймаверным попытам карыстаюцца кнігі, часопісы і тэлеканалымедыюм-акультысткі .
Ледзь не кожная масавая газета секулярнага характару публікуе на сваіх старонках гараскопы ці «парады астролага».Пытанне: дык што сталася з «рацыяналізмам» секулярнага свету?
І вось на фоне гэтай экспансііпатрабуюць выдалення крыжоў з публічнай сферы, пратэстуюць супраць катэхізацыі ў школах, а пазітыўную згадку пра хрысціянства ў канстытуцыйным тэксце лічаць ледзь не злачынствам супраць сучаснай цывілізацыі. Скуль такая дыспрапорцыя ў стаўленні да хрысціянскай ізабабонна-магічнага мыслення секулярныя рацыяналісты вядуць барацьбу менавіта з хрысціянскай культурай:
Напрошваецца падазрэнне, што секулярысты больш камфортна пачуваюцца ў забабонным асяроддзі, чым у асяроддзі хрысціянскім, якое пачаткова займае крытычную пазіцыю да рознага роду забабонаў.
Назіранне другое: некрытычнае стаўленне да сатанізму
Калі дыпламатыІ гэта добра, што займаюць крытычную пазіцыю.якога-небудзь дыктатара прыбываюць у Заходнюю Еўропу і пераконваюць, што іх краіна — дэмакратычная, свабодная, з гуманным кіраўніцтвам, то ліберальныя секулярысты добра ведаюць, што да такой рыторыкі трэба ставіцца вельмі крытычна.
А вось калі з’яўляецца перад імі сатаніст і пачынае красамоўна тлумачыць, што сатанізм — гэта гуманны па сваёй прыродзе культ жыцця, сілы, энергіі, а сам сатана — гэта не нейкі там злы дух, а сімвал творчага бунту, то тут крытыцызм секулярыстаў як быццам кудысь знікае, і яны пачынаюць згодна ківаць галовамі і ўсцешана ўсклікаць: ах, які прагрэсіўны рух!Падатлівасць секулярных «рацыяналістаў» на сатанісцкую індактрынацыю — гэта чарговы паказнік інтэлектульнай слабасці секулярызму.
Назіранне трэцяе: безабароннасць перад антымастацкімі і антынавуковымі плынямі
«Эра эксперыментаў» у мастацтве, якая наступіла ўГэтая мода з’яўляецца фактычна бунтам супраць мастацтва і прымітывізацыяй культуры, але ў секулярным свеце існуе табу на такую пастаноўку справы.20-я гады мінулага стагоддзя і прывяла да скасавання розніцы паміж мастацтвам іне-мастацтвам , была бяздумна падтрымана секулярным светам. У выніку ўсталявалася паталагічная «мода на скандал»; паказнікам «мастацтва» стала публічная абраза патрыятычных, рэлігійных, сямейных пачуццяў або проста выступ супраць жыццялюбства ў любых яго праявах.
Нешта падобнае можна назіраць і ў навуковай і філасофскай сферах.Постмадэрнізм — гэта выдатны прыклад таго, як выглядае «крытыка» навукі і рацыяналізму ў секулярным выданні.
Хрысціянскія інтэлектуалы таксама нярэдка крытыкуюць рацыяналізм, але пры гэтым захоўваюць вялікую павагу да розуму і навукі, тады як секулярныя «мысляры» 80-90-х гадоў ініцыявалі радыкальна разбуральную кампанію ў дачыненні да розуму і яго прадуктаў. Розум быў абвешчаны крыніцай таталітарызму, а логіка — забойцам свабоды і творчасці.
Тое, што вось гэтая — яскрава антымастацкая і антынавуковая — плынь здабыла моцны ўплыў ў секулярных акадэмічных асяроддзях, сведчыць аб безабароннасці секулярызму ў дачыненні да антыінтэлектуальных тэндэнцый.
Назіранне чацвёртае: капітуляцыя перад этычным нігілізмам
«Як захаваць маладосць? — Перастань захоўваць вернасць сваёй жонцы!» — вось такі «рэцэпт» я напаткаў у адной рэспектабельнай газеце.Такія
Прыгадваю самотнаезнайшла да чаго чапляцца. І калі вось так з паўтара дзясятка наведнікаў форума цынічна высмеялі занепакоенасць гэтай жанчыны, яна сама ўрэшце здалася: «Ну так, мабыць, я перагібаю ў гэтым плане. Не трэба мне чапляцца да мужа праз гэтую парнаграфію».пытанне-скаргу адной жанчыны наінтэрнэт-форуме : «Мой муж рэгулярна глядзіць парнаграфію, мне гэта не падабаецца, што рабіць?» Яе абсмяялі, маўляў, кожны мужчына так робіць, гэта нармальна,
Казус гэтай жанчыны ў нейкім сэнсе сімвалізуе стан усяго секулярнага свету.Секулярны свет спарадзіў сітуацыю, у якой вельмі лёгка абсмяяць маральныя каштоўнасці і надзвычай цяжка публічна падтрымаць іх. Дзеецца так таму, што сам секулярызм капітуляваў перад дэструктыўнымі тэндэнцыямі, не маючы маральных і духоўных сілаў, каб ім проціпаставіцца.
Назіранне пятае: паступовая трансфармацыя секулярызму ў антыгуманізм
УТэза аб тым, што чалавек ад самага зачацця ёсць чалавекам, была аб’яўлена «кансерватыўнай», «чыста светапогляднай», «ненавуковай», карацей тым, што «сучасны» і «прагрэсіўны» чалавек павінен адкінуць. Пры гэтым секулярныя рацыяналісты так і не змаглі прадставіць новы «крытэрый чалавечасці», гэта значыць назваць тую мяжу, за якой эмбрыён перастае быць эмбрыёнам і робіцца чалавечай асобай. Аргументацыя з боку праабартыўных ідэолагаў падмяняецца зазвычай клеймаваннем апанентаў як адсталых кансерватараў або агентаў «сярэднявечнай» рэлігіі.70-80-я гады, адразу ж пасля «сэксуальнай рэвалюцыі», па Еўропе і Паўночнай Амерыцы пранеслася хваля легалізацыі (і спробаў маральнага апраўдання) абортаў.
Аднак пытанне — цалкам лагічнае і зусім не канфесійнае — увесь час застаецца без адказу: калі скасоўваем крытэрый паўстання зіготы як распазнавальны момант пачатку чалавечага жыцця, то што будзе гэтым момантам?Пачатак біцця сэрца? Нараджэнне? Момант здабыцця самасвядомасці? А можа, момант дасягнення паўналецця?
Скасаванне натуральнага, відавочнага і лёгка распазнавальнага крытэрыю пачатку чалавечага жыцця (з’яўленне зіготы) пацягнула за сабой практыку арбітральнага і выпадковага ўсталёўвання крытэрыяў. Адны праабартыўныя ідэолагі дапускаюць аборт у першым трыместры, іншыя — у першыя чатыры месяцы, а яшчэ іншыя кажуць, што абартаваць можна спрэс да моманту нараджэння, калі ёсць для гэтага важныя падставы. Але і на гэтым не канец. Не так даўно аўтарытэтны часопіс «The Journal of Medical Ethics» апублікаваў артыкул двух секулярных спецыялістаў па біяэтыцы, у якім яны даводзяць, што нават нованароджанае дзіця не з’яўляецца чалавечай асобай, у сувязі з чым бацькі павінны мець права вырашаць, пакінуць гэтаму дзіцяці жыццё ці забіць яго. Аўтары гэтага артыкула — Мінерва і Джубіліяні — у прынцыпе нічога новага тут не сцвердзілі, яны папросту зрабілі лагічную выснову з ідэалогіі і практыкі, якая ўжо даўно пануе ў секулярным свеце: калі можна забіць дзіця ва ўлонні маці, то чаму нельга забіць яго
Секулярны свет, як відаць, талерантна «праглынуў» крывавы і бесчалавечны мэсідж згаданых біяэтыкаў.Не чуваць было
Секулярызм паволі трансфармуецца ў антыгуманізм.Яго ідэолагі, апантаныя змаганнем з хімерным «сярэднявечным цемрашальствам», самі не заўважаюць, як небяспечна блізка яны апынуліся да варварства, якое не спыняецца ні перад якой святасцю, ці то будзе распяцце Збаўцы, ці жыццё безабароннага дзіцяці, ці права жанчыны і мужчыны на верную сужэнскую любоў.





