Былы капітан зборнай Германіі па футболе Міхаэль Балак абвясціў пра завяршэнне кар’еры. На сваім афіцыйным сайце гульца,36-гадовы футбаліст падзякаваў усім сваім фанатам і нагадаў, што яго прафесійная кар’ера доўжылася 17 гадоў. Яго апошнім клубам быў «Баер», які паўабаронца пакінуў пасля заканчэння мінулага сезона.
За зборную Нямеччыны яе былы капітан правёў 98 сустрэч і забіў 42 мячы. Ён удзельнічаў у чэмпіянатах Еўропы
Улетку мінулага года было абвешчана, што Балак больш не будзе выклікацца ў зборную Германіі. Па словах галоўнага трэнера бундэстым Ёахіма Лёва, гэтае рашэнне было абумоўлена жаданнем даць шанец маладым футбалістам.
За клубную кар’еру Баллак паспеў пагуляць за «Хемнітцэр», «Кайзерслаўтэрн», «Баер», «Баварыю» і «Чэлсі».Найбольшых поспехаў ён дамогся, выступаючы за «Баер» і «Баварыю» у пачатку
У 2006 годзе Балак падпісаў кантракт з лонданскім «Чэлсі», але ў 105 матчах за гэты клуб забіў толькі 17 мячоў (для параўнання, у «Баварыі» 44 мячы ў 107 матчах).
Пасля «Чэлсі» Балак адгуляў два гады ў тым жа «Баеры». Улетку гэтага года цікавасць да немца праяўлялі клубы з Аўстраліі і Паўночнай Амерыкі, аднак той вырашыў спыніць прафесійную кар’еру, спыніўшыся на адзнацы ў 145 галоў у 585 матчах.





