Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 3 кастрычніка распавёў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

«Пасля двух гадоў абавязковай адпрацоўкі ў 30% выпадках малады спецыяліст пераходзіць на іншую працу».

Але гэта рух унутры сістэмы адукацыі, кажа міністр. Па яго словах, настаўнікі пераязджаюць з вёскі ў абласны цэнтр, часцей за ўсё — у Мінскую вобласць.

На прэс-канферэнцыі таксама было зазначана, што за два гады заробкі настаўнікаў зменшыліся амаль на 100 даляраў.
На канец 2010 года сярэдні заробак у педагога быў 427 долараў. На сёння складае 332 даляры ў эквіваленце.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?